Carnem Levare: другие произведения.

Информация о группе

Music.lib.ru: [Регистрация] [Найти] [Рейтинги] [Обсуждения] [Новинки] [Помощь]
  • Комментарии: 2, последний от 30/10/2012.
  • © Copyright Potapka And Marcin (potapdermoff@yahoo.com)
  • Обновлено: 20/05/2006. 4k. Статистика.
  • Аннотация:
      Мы из города Минска, играем психопатичный социальный грайнд. Скоро опубликую перевод песен на русский язык.


  • Contacts:
    
    marcinpacuk@tut.by
    
    potapdermoff@yahoo.com
    
    
    
    Carnem Levare як музычны праэкт утварыўся у 2002 годзе ў тым месцы, 
    дзе такое і павінна было адбыцца: на нашай постсавецкай зямлі ў далікатна 
    адсутным горадзе Менску (Мінску, Минске). Спачатку гэта была творчасьць толькі 
    аднаго чалавека - Марціна Пацука (ён жа Іеан Сабунаевіч), тагачасная музыка 
    ўяўляла сабой невыносна арыгінальны прыграйндкораны шум з дурнаватай атмасфэрай 
    нашага цудоўнага часу. Адметнай сталася адсутнасьць электрагітары з жужжалкай ды 
    наяўнасьць клявішаў. Праз некалькі месяцаў ашалелай творчасьці сп. Пацук 
    разрадзіўся альбомам "Я... знайшоў на вуліцы труп", у каторы ўвайшлі абсалютна 
    розныя па стылістыцы трэкі, прасякнутыя, аднак, агульнай тэмай выхаваньня ў духу 
    калектывізму. 
         Адметна, што Адраджэньне ды абуджэньне грамадзкай думкі на Беларусі 
    дасягнулі такой высокай ступені, што ўжо падчас стварэньня позьніх песень з 
    перыяду "Я... знайшоў на вуліцы труп" да Марціна Пацука далучылася яшчэ адна 
    асоба, абцяжараная дэпрэсыўнымі фантазыямі і гнілой энэргіяй - Грыхаіл 
    Банавэнтура (ён жа Патап Дзярмоў).Такім чынам, на трэках "Сьмерць аматарам 
    цёплага піва", "Веснавая казка" і "Выгнаньне духа з Курта Кабэйна" можна пачуць 
    анёльскія сьпевы гэтага маладога артыста. Далей Carnem Levare - гэта ўжо справа 
    рук і глотак двух чалавек. Увесну 2003 года гэтыя шаноўныя спадары, правёўшы 
    маркетынг грамадзкай думкі ды вызначыўшыся з прыярытэтамі, пачалі працаваць над 
    альбомам, каторы зьнес рэшткі розуму і лёгікі ў галовах тонка ўспрыняўшых яго 
    фрыкаў. Гэты жывы кавалак вар'яцтва, каторым творчы калектыў Carnem Levare 
    забясьпечыў сабе прызнаньне ў абмежаваным крузе людзей, называецца "Хадзі сюды!" 
    (для назвы была абраная ўнівэрсальная фраза, здольная апісаць найбольш істотныя 
    жаданьні бальшыні прадстаўнікоў рода чалавечага - "хадзі сюды!" можа абазначаць 
    асноўны спэктар лібідозных памкненьняў - ад дэструктыўных да эратычных). У 
    Carnem Levare сп. Банавэнтура прынес ня толькі сваю глотку і набітую 
    фантастычнымі думкамі галаву, але і гітару з прымочкай, каторымі валодае 
    дасканала; Марцін Пацук застаўся са сваім асноўным інструмэнтам - басовай 
    гітарай. Напісаньнем музыкі і лірыкі на гэты раз, у адрозьненьне ад першага 
    альбому, займаліся абодва інсургента, - гэтым і тлумачыцца нечаканая глыбіня і 
    насычанасьць канчатковага прадукту. Альбом дасягае сваёй мэты - прымушае людзей 
    задумацца і спыніць унутраны дыялёг, пачаць баяцца свайго ўнітаза (аб гэтым 
    сьведчыць нізкі бал рэцэнзіі на альбом на адным з электронных метал-зайнаў - 
    чарговы доказ таго, наколькі шырокая ды недаступная ўласна мясу творчасьць 
    Carnem Levare)
           Пасьля з'яўленьня опусу "Хадзі сюды" абодва творцы часова адышлі ад 
    творчых спраў, прысьвяціўшы гэты перыяд дасягненьню ўнутранае гармоніі і 
    грунтоўнаму самааналізу, аднаўленьню духоўных рэсурсаў пасьля напружанага акту 
    творчай дэфэкацыі. Аднак хутка галасы ў іх галовах загучалі дастаткова яскрава, 
    каб яны маглі пачаць працу далей, і з пачатку 2004 году яны у няспынным пошуку, 
    зноў у цэнтры падзей, іх крытычны розум зноў аналізуе, трансфармуе, нараджае, 
    шакіруе. Увесну 2004 году яны абяцаюць выдаць слухачу новую музычную паэму, што 
    стане чарговым крокам гэтых адэптаў Хаосу да разбурэньня Сусьвету Гражданаў...
    * Для даведкі: назва Carnem Levare - выраз на лацінскай мове, ад каторага 
    ўтварылася слова "карнавал", літаральна ў перакладзе азначае "Убярыце мяса", 
    альбо "Бывай, плоць!" і г.д. Даўней гэтым выразам азначаўся перыяд вельмі 
    строгага посту перад сьвяточнымі карнаваламі; у межах ўласна праэкта "Carnem 
    Levare" мяса азначае людзей. Мяса, стомленае жыцьцём. Падрабязьней аб падобных 
    рэчах чытайце ў падзеле "Хронікі".
    
    Carnem Levare:
    
    Патап Дзярмоў - гітарныя зьдзекі, гражданафобскі віскат
    
    Мартын Пацук - нізкачастотная брыдота, унітазнае булькатаньне
    
    Патап грае эксклюзіўна на карэйскіх гітарах з прымочкай "Металзон"
    Мартын працуе з Action Bass
    
    2003 - "Хадзi Сюды"
    2004 - "Злодзей!"
    2005 - "Гражданафобiя"
  • Комментарии: 2, последний от 30/10/2012.
  • © Copyright Potapka And Marcin (potapdermoff@yahoo.com)
  • Обновлено: 20/05/2006. 4k. Статистика.

  • Связаться с программистом сайта

    Сайт "Художники"
    Доска об'явлений для музыкантов